Сустрэча была заяўленая як размова пра незалежнасць і эканоміку, але па-сутнасці яна была прысвечана прэзентацыі Мікалая Казлова як прэтэндэнта на тое, каб стаць адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад дэмакратычных сілаў. Таму большая частка размовы з патэнцыйным кандыдатам ішла вакол ідэі праймерыз, які і павінен вылучыць адзіную для шэрагу партый і рухаў кандыдатуру альтэорнатывы Лукашэнку на бліжэйшых выбарах.
Прадстаўляў Мікалая Казлова былы дэпутат Вярхоўнага Савету СССР Віктар Карніенка (чакалася, што прыедзе іншы дэпутат былога Вярхоўнага Савету былога СССР Дабравольскі). Ён растлумачыў чаму Мікалай з'яўляецца добрай кандыдатурай на пасаду прэзідэнта, самым важным аргумантам пры гэтым было тое, што ў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, якую і ўзначальвае Казлоў, ужо практычна гатовая каманда прафесіяналаў, якая можа кіраваць краінай, захоўваючы добрыя стасункі як з Усходам, так і з Захадам.
Відавочна і прысутных цікавіла больш тэма набліжаючыхся выбараў. Задаваліся пытанні пра магнчымы мірны пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў, пра магчымасць зняцця адзінага дэмакратычнага кандыдата з выбараў як пратэст супраць фальсіфікацыяў, гаварылася пра тое наколькі сёння кааліцыя права-цэнтрысцкіх арганізацый (якая і прапанавала сістэму праймерыз) мае інфармацыйныя і чалавечыя рэсурсы для ўдзелу ў выбарах.
Відавочна, што гэта толькі самы пачатак візітаў у Оршу патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Ужо сёння тры чалавекі падалі свае заявы для ўдзелу ў праймерыз і чакаецца яшчэ некалькі чалавек - усе яны будуць імкнуцца наведаць найбуйнейшыя гарады краіны