00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

Спіс — літоўцам

25.02.2020 14:36

2672 прагляду, 1 каментар

Імёны літоўцаў, расстраляных Савецкай уладай пад Воршай, перададзены амбасадару Літвы ў Беларусі.

Як вядома, у Кабыляках і ў лесе каля Магілёўскага шашы, у розных частках Оршы, былі расстрэлы. Сталінскі час зачапіў людзей рознага роду дзейнасці і паходжання. Былі сярод нявінных ахвяр крывавага сталінізму і літоўцы. Спіс з імёнамі і асабістымі дадзенымі 11 чалавек літоўскай нацыянальнасці, расстраляных у Оршы ў 1937-38 гадах, напярэдадні быў перададзены ў пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі. Яго падчас сустрэчы з намеснікам амбасадара Літвы Астай Андрыяўскенэ перадаў каардынатар грамадскай ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы» Ігар Станкевіч. Аста Андрыяўскенэ пацікавілася паходжаннем спісу і паабяцала перадаць яго Інстытуту гісторыі Літвы і Цэнтру генацыду.

Да арышту гэтыя людзі жылі на тэрыторыі Барысаўскага, Дубровенскага, Крупскага, Ушацкага і Чашніцкага раёнаў БССР. Большасць з іх былі абвінавачаныя ў шпіянажы на карысць Польшчы і толькі адзін — Кузьма Шантар — быў расстраляны як "агент літоўскай разведкі". Ці варта казаць, што наступнае даследаванне іх дзейнасці не паказала ніякага дачынення да літоўскай альбо польскай разведак, СССР выкарыстаў гэта толькі як прыкрыццё для вынішчэння людзей.

Усе 11 расстраляных пад Оршай літоўцаў былі рэабілітаваныя. Іх справы захоўваюцца ў Цэнтральным архіве КДБ і УКДБ па Віцебскай вобласці. Дадзены спіс — гэта частка рэестра з імёнамі 1755 чалавек, расстраляных у Оршы. Яго перадаў аршанскай ініцыятыве расійскі праект "Адкрыты спіс". Акрамя літоўцаў індэкс утрымлівае імёны 1141 беларуса, 505 палякаў, 40 яўрэяў, 24 рускіх, 15 латышоў, а таксама некалькіх украінцаў, немцаў і аднаго грэка.

Гэты спіс таксама з'яўляецца часткай агульнай адкрытай базы рэпрэсаваных і рэабілітаваных жыхароў БССР, якая налічвае больш за 60 тысяч імёнаў. Яе можна знайсці ў інтэрнэце. Больш поўны спіс з імёнамі 180 500 неабгрунтавана рэпрэсаваных знаходзіцца ў базе дадзеных Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, аднак з нядаўняга часу Нацархив закрыў доступ да гэтай базы.

Акрамя таго, у архівах КДБ захоўваецца больш за 235 тысяч спраў рэпрэсаваных, і толькі 176 тысячаў з іх рэабілітаваныя. Доступ да архіўных справах КДБ могуць атрымаць толькі сваякі пры ўмове, што дакажуць сваяцтва з рэпрэсаванымі. Яшчэ частка дакументах аб рэпрэсаваных можа знаходзіцца ў архівах МУС, але дадзеных аб іх няма. Спіс расстраляных літоўцаў быў перададзены ў рамках рэспубліканскай грамадскай кампаніі «Забітыя, але не забытыя», якая стартавала ў студзені гэтага года і аб'яднала ініцыятывы Оршы, Віцебска, Гомеля, Магілёва і Менска, якія займаюцца захаваннем памяці пра рэпрэсіі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Спіс — літоўцам

Імёны літоўцаў, расстраляных Савецкай уладай пад Воршай, перададзены амбасадару Літвы ў Беларусі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение