Працягваецца змаганне за беларускую хакейную карону. "Лакаматыў" з Оршы прагуляў першы матч у Менску мясцоваму "Юнацтву", але ў другім перамог, запісаўшы на свой рахунак гістарычную вікторыю над шматразовым чэмпіёнам краіны. Цяпер серыя пераехала ў Оршу і ўжо сёння, 2 сакавіка "Лакаматыў" прыме "Юнацтва" на сваёй пляцоўцы ў Лядовай арэне Оршы. Пачатак сустрэчы а 18:15. Трансляцыя сустрэчы будзе на ЯснаТВ.
Серыя цягнецца да 4 перамог адной з каманд. Наступны матч серыі пройдзе ўжо 3-га сакавіка а 19:00 таксама на аршанскай арэне.