У Беларусі поўнай хадой распачалася «перадвыбарчая кампанія». Прыхільнікі вылучэння адзінага кандыдата ўжо пачалі сустрэчы ў рэгіёнах і галасаванне ў кампаніі праймерыз, Мікалай Статкевіч ужо называе прозвішчы людзей, якія могуць стаць кандыдатамі ў прэзідэнты (а ён плануе вылучыць 30 кандыдатаў у розных рэгіёнах), некалькі партыяў абвесціла, што будуць вылучаць свайго кандыдата і ўжо пачалі фармаванне ініцыятыўных групаў.
Месяц таму мы спыталі ў нашых чытачоў каго б вы хацелі бачыць альтэрнатывай Лукашэнку на бліжэйшых выбарах? У апытанку мы ўключылі як тых кандыдатаў, якія на той момант ужо заявілі пра сваё жаданне вылучацца, так і тых хто патэнцыйна мог гэта зрабіць. У выніку атрымліся цікавыя вынікі. З 655 прагаласаваўшых, 36,5% прагаласавалі за кандыдатару Севярынца. На другім месцы — 20,5% варыянт «Толькі байкот», да якога нязменна заклікае Зянон Пазняк. Трэцяе месца ў Мікалая Статкевіча з 14,4%. Лідарства гэтых трох пазіцый паказвае, што наш чытач настроены даволі рэзка ў палітычным сэнсе. Усё ж такі, тры палітыкі, якіх мы ўжо назвалі, гэта даволі рэзкія ў сваіх выказваннях і дзеяннях кандыдатуры. Пазняк даўно ў палітычнай эміграцыі і стабільна асацыюецца ў выбарца з найбольш радыкальнай часткай апазіцыі. А Севярынец і Статкевіч — паслядоўныя прыхільнікі і лідары вулічных пратэстаў, за якія неаднаразова сядзелі ў турмах.
Больш спакойныя кандыдаты атрымлі менш за 10% галасоў. Так, на