У Магілёве скончыўся міжсезонны турнір, прысвечаны памяці вядомага магілёўскага трэнера Уладзіміра Касцюкова. Футбольны клуб "Орша" на чале з Аляксандрам Вопсевым у першым туры перамог юначы склад магілёскага "Дняпра" 3:2, затым паследвала перамога над "Горкамі" 3:0 і ўрэшце аршанцы разграмілі магілёўскі "Тэхнолаг" 6:0. Тры перамогі ў трох матчах, і аршанцы сталі пераможцамі турніру.
25 красавіка павінна стартаваць Першая ліга чэмпіянату краіны. У першым туры "Орша" на сваім полі прыме "Ліду".