Беларуская федэрацыя валейболу прыпыняе ўнутраныя спаборніцтвы. Міжнародныя былі спыненыя Еўрапейскай канфедэрацыяй валейболу яшчэ раней. Матчы чэмпіянату Беларусі ў дывізіёнах А і Б прыпыненыя мінімум да 6 красавіка. Адкладзены, адпаведна, і матчы аршанскіх клубаў, мужчынскага "Узлёта" і жаночай "Кацюшы". Яны меліся гуляць на бліжэйшым тыдні.
Такім чынам, Беларуская федэрацыя валейболу стала адной з нешматлікіх арганізацый краіны, якія па стане на 18 сакавіка абвясцілі спыненне масавых мерапрыемстваў. Раней паведамлялася, што Міністэрства адукацыі зробіць канікулы дзецям на тыдзень раней, з 23 сакавіка, аднак затым з'явілася іншая інфармацыя — ніякага каранціну ці падаўжэння канікулаў не адбудзецца. Аднак многія бацькі, у тым ліку і ў Оршы, ужо не водзяць дзяцей у школу.