Нагадаем, што за час пакуль Ігар Грышанаў ўаймаў пасаду старэйшыны вёскі Стаўры, за сваю актыўную работу ён нажыў сабе недобразычліўцаў сярод чыноўнікаў раёна. У выніку, хаця стаўроўцы і галасавалі за Грышанава зноў, сельсавет так і не прызнаў вынікі гэтых выбараў. Дайшло да таго, што на апошнім вясковым сходзе людзі сабралі подпісы з просьбай прызнаць Грышанава старэйшынам Стаўроў.
А пакуль чыноўнікі разглядаюць калектыўны зварот грамадзян, жыхары вёскі выступілі на тэлеканале "Белсат", які робіць гэтую справу медыйнай, а, значыць, вядомай далёка за межамі Аршанскага раёна.