Беларуская федэрацыя валейболу, кіруючыся рэкамендацыямі Еўрапейскай федэрацыі гэтага віду спорту, прыпыніла чэмпіянат краіны. Спярша ён быў адкладзены да 6 красавіка, а цяпер да 20. Але гэта тычыцца дывізіёнаў А у жанын і мужчын. Дывізіёны Б абодвух чэмпіянатаў БФВ вырашыла спыніць датэрмінова. Прычына відавочная — санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне, больш за 800 хворых на каранавірус толькі паводле афіцыйных дадзеных.
Такім чынам, сезон і для "Кацюшы", і для "Узлёта" скончаны. Прынята рашэнне захаваць месцы камандаў, якія яны займалі хадою сезону. "Кацюша" стала 8-й, а "Узлёт" у мужчынскім чэмпіянаце чацвёрты.