Раней мы ўжо паведамлялі, што ў сувязі з пагрозай каранавірусу некаторыя прадпрыемствы зачынілі для наведвальнікаў свае прахадныя, не так даўно рашэнне зачыніць допуск пабочных асобаў прыняў і аршанскі інструментальны завод - цяпер уваход туды дазволены толькі супрацоўнікам прадпрыемства.
Для некаторых прадпрыемстваў вірус стаў магчымасцю асвоіць новыя віды прадукцыі. Так, па нашай інфармацыі шэраг швейных прадпрыемстваў Оршы пачалі вырабляць маскі для твару. У прыватнасці зараз маскі шые прадпыремства "Дынама" і прадпрыемства таварыства інвалідаў па слыху "Ніць". Пад пашыў масак перастроілі свой швейны цэх і бараньская "Тэхніка сувязі".
Як вядома, сёння ў аптэках не хапае не толькі масак, але антысептыкаў. На выраб спіртавых антысептыкаў для рук з'арыентаваўся Багушэўскі спіртзавод, які ў нармальныя часы вырабляе спірт для Віцебскага гарэлачнага завода.