Футбольны клуб "Орша" 18 красавіка павінен правесці першы афіцыйны матч у новым сезоне. На сваім полі сіня-белыя сустрэнуцца з "Лідай". Цяжкая сітуацыя з каранавірусам, больш за 2000 хворых у Беларусі не сталі для Беларускай федэрацыі футболу падставай адкласці чэмпіянат. Матчы працягваюцца, але на трыбунах вельмі мала людзей. Ёсць афіцыйна зарэгістраваныя выпадкі захворвання і ў Оршы, але на наступную суботу прызначаны старт чэмпіянату. Фанаты "Оршы" звярнуліся да землякоў і паведамілі, што вымушаныя прыпыніць актыўную падтрымку клуба да нармалізацыі санітарнага стану. Сваю заяву фанаты апублікавалі ў тэлеграм-канале "Аршыца ультрас", дзе патлумачылі прычыны рашэння. Яны рэкамендуюць аршанцам устрымацца ад наведвання футболу вялікімі групамі, а на актыўным сектары падтрымкі не будзе ніякіх банэраў.
Орша, Спорт

Фанаты не прыйдуць
11.04.2020 16:03
1396 праглядаў, 1 каментар
Актыўныя прыхільнікі ФК «Орша» за тыдзень да пачатку Першай лігі заявілі, што сектару на першых турах не будзе.
-
«Вітэн» разграміў «Мінск»
15.02.2021 14:03
456 просмотров, 0 комментариев
Чатырнаццатая перамога ў чатырнаццаці матчах.
-
«Вернем назву „Старт“»
10.02.2021 18:27
546 просмотров, 0 комментариев
Галоўнаму аршанскаму блогу пра спорт — 10 гадоў. Эксклюзіўнае інтэрв’ю.
-
«Вітэн» перамог у 13-ы раз
10.02.2021 09:33
379 просмотров, 0 комментариев
Аршанскія майстры міні-футболу перамаглі менскі «Дарожнік».
-
Дзве перамогі
07.02.2021 12:31
560 просмотров, 0 комментариев
Аршанскія валейбалісты перамаглі. Як мужчыны, так і жанчыны.
-
-
Два валейбольныя матчы
28.01.2021 18:46
1018 просмотров, 0 комментариев
У суботу на пляцоўку выйдуць у «Кацюша» і «Узлёт».
-
«Вітэн» працягвае перамагаць
28.01.2021 16:10
984 просмотров, 0 комментариев
Аршанскі міні-футбольны клуб не зазнае ніякіх стратаў у чэмпіянаце.
-
«Лакаматыў» чакае выязная серыя
28.01.2021 12:02
937 просмотров, 0 комментариев
Пасля чатырох запар перамог аршанцы адправяцца ў госці на поўдзень краіны.
-
«Вітэн» саступае і выбывае
17.01.2021 17:33
1186 просмотров, 0 комментариев
Матч з казахскім «Кайратам» скончыўся для «Вітэна» няўдала.
Последние новости
-
25.02.2021 13:38
Месяц за графіці
Аршанец асуджаны за пратэстныя графіці
-
24.02.2021 11:42
Зноў аварыя на Віцебскай (фота)
Малады чалавек збіў пажылога
-
23.02.2021 19:09
Элеватар пазбавяць пазыкаў
Па загадзе дзяржавы банк даруе пазыку Аршанскаму камбінату хлебапрадуктаў
-
23.02.2021 17:18
Святочны кірмаш
З мужчынскага да жаночага свята на цэнтральнай плошчы будзе працаваць кірмаш
-
23.02.2021 15:39
Адзін загінуў, двое ў бальніцы (фота)
ДАІ афіцыйна падцвердзіла аварыю на трасе Е95