Букмекерская кантора блізкай да Оршы азіяцкай краіны — В’етнаму — Linkvaobong88ag — пачала прымаць стаўкі на зыходы матчаў Першай лігі чэмпіянату Беларусі. Той самай, дзе гуляе «Орша». Самымі верагоднымі, паводле меркавання в’етнамскіх букмекераў, з’яўляюцца зыходы
Самым смешным твітэр расцаніў пастаноўку ў склад «Оршы» Аляксея Казлова, які ўжо даўно не выступае за сіня-белых, больш за тое, у дадзены момант знаходзіцца пад следствам па падазрэнні ва ўдзеле ў дамоўных матчах. Пракурор на судзе заявіў, што следства прыйшло да высновы, што Казлоў узяў 6000 даляраў за здачу матчу супраць «Энергетыка»-БДУ (5.05.2018, 0:4), а таксама ўмудрыўся зарабіць 7500 даляраў за здачу кубкавай гульні супраць прынцыповага суперніка «Оршы» — «Віцебска» (24.07.2018, 0:4). Умудрыўся, паколькі ён нават не быў у гэтым матчы запасным, але патрэбны вынік быў забяспечаны і без яго, прычым пры вельмі дзіўных абставінах, якія дазваляюць меркаваць, што некаторыя гульцы «Оршы», верагодна, сапраўды выступілі адмыслова слаба. Але следства даказала толькі ўдзел Казлова.
Такім чынам, в’етнамскія аналітыкі слаба праверылі актуальны склад «Оршы», дапусціўшы шмат недакладнасцяў, што даволі смешна. Таксама і фотаздымак, пастаўлены ў матэрыял, не паказвае не толькі супрацьстаянне «Оршы» і «Ліды», але ён нават не з Беларусі.