Працягваецца чэмпіянат Беларусі па футболе ў Першай лізе. "Смаргонь" пачала сезон з перамогі і нічыі, аршанцы па разе перамаглі і прайгралі. Нягледзячы на тое, што і ў Оршы, і ў Смаргоні ўжо даўно фіксуюцца выпадкі каранавірусу, а ў самім футбольным чэмпяінаце напярэдадні захварэў брамнік "Баранавічаў" з Другой лігі Ілля Пацэвіч, спыняць чэмпіянаты ва ўсіх лігах Беларуская федэрацыя футболу не збіраецца. Паводле статыстыкі, якую прыводзіць тэлеграм-канал "Аршыца ультрас", паміж сабой "Орша" і "Смаргонь" правялі 19 матчаў, у якіх аршанцы перамаглі 10 разоў, 2 разы была нічыя і 7 сустрэч засталіся за праціўнікамі.
Новы матч паміж "Оршай" і "Смаргонню" пройдзе 2 траўня на Гарадскім стадыёне Оршы, пачатак а 18:00.