Ціск на тых хто ў Оршы прыняў удзел у запісах стрыма канала Сяргея Ціханоўскага працягваюць рэпрэсаваць. 11 траўня на 10 сутак былі арыштаваныя Ілля Ціханаў і Аляксанар Андрэеў. А на 12-е траўня прызначаны новы суд. На гэты раз судзіць будуць зооактывістку Алену Мірашнічэнка. Яна таксама прыняла ўдзел у тым самым запісе, але не была затрымана на мінулым тыдні. На яе склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве а сёння выклікалі павесткай у суд.
Суд над Аленай адбудзецца 12 траўня а 14-30 у будынку Аршанскага суда.