Алена - адна з тых актывістак, якія ўдзельнічалі ў запісе відэа для канала "Страна для жизни" калі яго ўладальнік Сяргей Ціханоўскі прыязжаў у Оршу. За дзень да таго ў Оршы былі асуджаны двое хлопцаў, якія атрымалі па 10 сутак, Алена ў гэтай кампаніі адзіная жанчына.
Суд прад'явіў абвінавачанне ў тым, што Алена ўдзельнічала ў несанкцыянаваным пікеце. Са свайго боку яна спрабавала давесці суду, што сустрэча з вядомым чалавекам не можа быць пікетам. У законе прапісаная дакладна фармулёўка што такое пікет, а проста падыйсці і пагаварыць з чалавекам, хай сабе і на мікрафон і камеру - не можа лічыцца пікетам.
Тым не меньш, апытаўшы сведку (сведкі міліцыянты на суд не з'явіліся), апытаўшы саму Алену і прагледзеўшы той самы запіс, суддзя дастаў загадзя падрыхтаванае рашэнне і зачытаў яго: віна даказаная, штраф 25 базавых велічынь, што складае сёння 750 рублёў.