Генадзь быў арыштаваны 13 траўня за некалькі хвілін да арышту Міхаіла Чэмурака. Як высветлілася раніцай 14 траўня, суд над Ларыёнавым прайшоў хутка пасля затрымання і ён быў асуджаны на 5 сутак арышта. Абвінавацілі яго ў масавых мерапрыемствах - у неадбыўшымся кармленні галубоў. На волю ён выйдзе 18-га траўня а 15-00. У гэты ж час на волю выйдуць і першыя палітычныя затрыманыя Ілля Ціханаў ды Аляксандар Андрэеў.
На наступны дзень - 19-га траўня каля 12 гадзін на волю выйдзе Юрый Салаўёў затрыманы ў Бабруйску. Хаця аршанца затрымалі ў Бабруйску, але перавялі дасіджваць свой тэрмін у Магілёў. Відавочна, у Бабруйскім ІЧУ не хапае месцаў пасля правядзення "Антыпараду".
Апошнім з затрыманых у гэтыя дні выйдзе Міхаіл Чэмурака - яго выпусцяць 25 траўня каля 14-00.
Праваабаронцы ПЦ "Вясна" паведамляюць, што на гэтым рэпрэсіі ў Оршы не спыніліся. Поздна вечарам 13-га паступіла паведамленне пра яшчэ адзін пратакол складзены за масавыя акцыі. А да кіраўніка аршанскага аргкамітэту Беларуская сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада" Аляксандра Школьнікава прыходзілі міліцыянты, якія папярэдзілі яго пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.