У чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе — самая гарачая пара. Ідзе барацьба за размеркаванне выніковых месцаў, цяпер турнір набліжаецца да вызначэння непасрэдна медалёў. Аршанскі "Вітэн" напярэдадні забяспечыў сабе як мінімум змаганне за бронзу. Але амбіцыі клуба сягаюць яўна за золатам. У паўторным чвэрцьфінальным матчы "Вітэн" разграміў светлагорскі ЦКК з лікам 7:0. Галы забівалі Пераміцін (штрафны), Козел, Клачко, Пятроў (пенальці), Гусакоў-2, Дзядзічкін. Забаўна, што за дзень да таго аршанскі клуб таксама разграміў светлагорскі, але ўжо ў вялікім футболе 4:0.
Супернікам "Вітэна" па паўфінале будзе менская "Сталіца", якую напярэдадні прыхільнікі "Вітэна" назвалі найбольш прынцыповым супернікам чырвона-чорных у чэмпіянаце. Анонсы паядынкаў — на orsha.eu. Сачыце за абнаўленнямі!