"Вітэн" упэўнена перагуляў у чвэрцьфінале ЦКК са Светлагорску і цяпер у паўфінале яму трэба будзе сустрэцца са "Сталіцай". Серыя да дзвюх перамог, на жаль, гэты матч і наступныя адбудуцца без гледачоў на трыбунах — каранавірус. Дыскваліфікацый у каманд перад адказнай серыяй няма, таму склады іх будуць баявымі. У гэтым сезоне ў рэгулярным чэмпіянаце і ў Кубку Беларусі "Вітэн" сустрэўся са "Сталіцай" 5 разоў, двойчы перамог, аднойчы прайграў і яшчэ два матчы былі зведзеныя ў нічыю.
Паглядзець матч можна будзе ў інтэрнэце па спасылцы.