Працягваецца чэмпіянат Беларусі па міні-футболе. Напярэдадні аршанскі "Вітэн" згуляў у Менску са "Сталіцай", нагадаем, матчы адбываюцца без гледачоў з-за эпідэміі каранавірусу. Для вызначэння пераможцы ў другім матчы (пасля перамогі "Вітэна" ў Оршы) спатрэбілася правесці дадатковы час. У ім лепшай была "Сталіца", якая здабыла вікторыю 9:7. Лёс серыі вырашыць сустрэча ў Оршы 3-га чэрвеня.
<iframe width="600" height="350" src="https://www.youtube.com/embed/zjdevhFMsBM" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>