Вырашальныя матчы чэмпіянату Беларусі па міні-футболе вымушана праходзяць без гледачоў з-за рызыкі распаўсюду каронавіруса, таму, на жаль, аршанскія заўзятары не могуць назіраць за поспехамі "Вітэна" непасрэдна на трыбунах. А поспехаў хапае! Аршанцы перагулялі "Сталіцу" ў вырашальным матчы паўфіналу 4:2 дзякуючы хет-трыку Рося і голу Гусакова. Нават выдаленне брамніка Лысенкі на 32-й хвіліне сустрэчы не перашкодзіла чырвона-чорным перамагчы. Выйграная серыя 2-1 і выхад у фінал!
У фінале аршанцы сустракаюцца з іншым чырвона-чорным клубам, гомельскім ВРЗ. Першая сустрэча адбылася 7 чэрвеня, і аршанцы саступаючы 0:2 перамаглі ў дададзены час 3:2! Мячы забівалі Д.Клачко, Якубаў і Рось. Серыя доўжыцца да трох перамог. Наступны матч 11-га чэрвеня ў Гомелі.
<iframe width="600" height="380" src="https://www.youtube.com/embed/WukZhruueSc" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>