Аршанскія сябры ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай раней ужо бывалі ў суседнім Шклове, а на гэтым тыдні праехаліся па яшчэ меньшых гарадах: Коханава і Дуброўна. Адзначым адразу, што ў малых гарадах палітычная актыўнасць людзей значна меньшая меньшая чым у той жа Оршы — людзі фінансава залежаць ад бюджэтнай сферы і дзяржаўных прадпрыемстваў, таму і страх страціць работу большы. Але гэтая выбарчая кампанія сапраўды адрозніваецца вялікім пратэстным патэнцыялам. Нават у Коханава і Дуброўна за Святлану Ціханоўскую за пару гадзін удалося сабраць па некалькі дзясяткаў подпісаў. Чэргаў як у Оршы тут не назіралася, але людзі падпісваліся вельмі актыўна, каля пікетаў пастаянна былі мясцовыя жыхары.
Раней пікеты па зборы подпісаў у гэтых населеных пунктах амаль не праводзілі, за выключэннем аднаго ў Дуброўна ў мінулую парламенцкую кампанію. Таму гэтыя пікеты можна назваць самымі актыўнамі і масавымі за ўсю гісторыю выбараў у Беларусі.