Юрась Губарэвіч - кіраўнік Руху "За свабоду" і адзін з лідараў так і не скончыўшыгася праймерыз таксама выстаўляе пікеты па збору подпісаў у сваю падтрымку. Праўда збор подпісаў на іх адбываецца толькі фармальна, гэта больш пікеты пратэсту па рэгіёнах. Сабіраць 100.000 подпісаў для працягу выбарчай кампаніі на наступным этапе Губарэвіч і не поанаваў адразу. Затое гэта адзіны папулярны палітык акрамя Лукашэнкі які за апошнія колькі год наведаў Александрыю.
Пікет Губарэвіч размесціў 16 чэрвеня (тады калі ў самой Оршы пікетавалі за Лукашэнку) паміж мясцовай бібліятэкай і сталоўкай. Амаль адразу да пікету падыйшлі трое мужчынаў і жанчына. Па камплекцыі і вопратцы гэта яўна мясцовыя чыноўнічкі - сяляне ў рабочы дзень і рабочы час так не апранаюцца. Гэтыя людзі адразу пачалі перашкаджаць пікету, настойліва рэкамендаваць перайсці ў іншае месца, або лепш увогуле з'ехаць. Казалі, што кандыдат перашкаджае ім работаць, бо стаў побач са сталовай ды інш.
Канешне пакуль чыноўнікі стаялі каля пікету, ніхто з рэальных мясцовых жыхароў да яго так і не падыйшоў. Сам Губарэвіч таксама не планаваў доўга быць у Александрыі і хвілін праз 20 размовы з "мясцовымі жыхарамі" з'ехаў. Цалкам відэа з пікета ў Александрыі вы можаце паглядзець на старонцы Юрыя Губарэвіча ў фэйсбуку.