Broken Wheel насамрэч Аляксей, які жыве ў Барані. Гэта малады здаравенны хлопец з добрым пачуццём гумару з якім адбылася трагедыя. Ён працаваў будаўніком і зваліўся з вышыні, вышыня была і не вялікая, але потым на будаўніка паляцелі і розныя рэчы. У выніку пералом храбта, некалькі аперацыяў, шмат часу ў розных бальніцах і... інваліднасць. Хлопец цяпер вазочнік. І тое з якой колькасцю праблемаў сутыкаюцца людзі ў вазку ён раней не ўяўляў. Таму стварыў вельмі карысны ю-туб канал для тых хто нядаўна стаў інвалідам. У легкай, нават, вясёлай форме Аляксей вучыць пра тое як вырашаць пабытовыя ды іншыя праблемы. Пачынаючы ад таго як папісаць, што для вазочніка цэлы небяспечны квэст, сктнчваючы тым якую падушку абраць, каб не было пролежняў.
І хаця канал вузкай скіраванасці, 22 чэрвеня Аляксей не вытрымаў і запісаў для свайго канала выключны палітычны ролік-зварот — гэтакі крык душы. Улічваючы, што ролік прысвечаны не тэме каналу, Аляксей плануе яго выдаліць пасля выбараў, але пакуль вы можаце яго паглядзець.