06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Палітыка

Хачу ў турму!

08.07.2020 21:17

5749 праглядаў, 18 каментароў

Міхаіл Чамурака хацеў адседзець арышт да канца, але яго не пусцілі

За гэтую выбарчую кампанію актывіст АГП з Дуброўна ўжо двойчы паспеў пабываць у Аршанскім ІЧУ. Першы тэрмін ён адседзеў цалкам, але другі раз - калі яго прысудзілі да 13 сутак арышту, Міхаіла выпусцілі праз 6 дзён. Такую тактыку ў дачыненні да палітычных затрыманых улады пачалі выкарыстоўваць у канцы 2019 года. Спачатку актывіста асуджаюць, а потым выпускаюць, а тэрмін застаецца "вісець" і ў любы момант чалавека зноў могуць затрымаць для дасіджвання.

7 ліпеня Міхаіл узяў патрэбныя ў турме рэчы, кнігу і рушнік, якія ў мінулы раз у спешцы прыхапіў з ІЧУ з сабой і пайшоў у Аршанскі РАУС прасіцца дасядзець свае суткі. Рушнік і кнігу міліцыянты прынялі з усмешкай і задавальненнем, а вось самога Міхаіла не прынялі. Патлумачылі гэтую адмову тым, што ў такім выпадку на затрыманага павінен прыйсці асобны дакумант. Як у такім выпадку без асобнага дакуманта Міхаіла выпусцілі? Застаецца загадкай.

Але Міхаіл вельмі хацеў вярнуцца ў турму і вярнуўшыся ў Дуброўна пайшоў прасіць патрэбную паперку ў старшыні Дубровенскага суда - не дапрасіўся, потым запісаўся на прыём да начальніка Дубровенскага РАУС, праўда сустрэў яго на вуліцы і папрасіў выпісаць паперу... Але Міхаіл Чамурака і зараз на волі.

Нехта можа палічыць гэта тролінгам, але насамрэч Міхаіл хоча дасядзець суткі зараз, а не аказацца нечакана затрыманым бліжэй да 9 жніўня.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хачу ў турму!

Міхаіл Чамурака хацеў адседзець арышт да канца, але яго не пусцілі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение