Пра гэта паведаміў сам Міхаіл, які сёння з'ехаў па справах і не знаходзіцца дома. Па яго словах, раніцай 17 ліпеня міліцыянты прыйшлі па двух адрэсах, да якіх ён мае дачыненне, з пастановамі на вобшук. Не выключае Міхаіл, што вобшук можа адбывацца і дома ў яго сястры, якая некаторы час не выходзіць на сувязь.
Магчыма, што вобшук у актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі адбываецца з-за таго, што нядаўна ў Дуброўне шапік "Табакерка" быў абмаляваны надпісамі 3%. На самога Міхаіла ўжо складалі пратакол за такія надпісы крэйдай на асфальце. Праўда пратакол, які быў складзены пару дзён таму, абвінавачвае яго ў правядзенні масавага мерапрыемства.