Міхаіл Чамурака вядомы актывіст з Дуброўна, а цяпер яшчэ і палітвязень. Зараз ён адбывае пакаранне за правядзенне масавага мерапрыемства, праўда, масавае мерапрыемства заключалася ў тым, што Міхаіл разам з малым сынам на асфальце крэйдай зрабілі два надпісы: Міхаіл напісаў 3%, а сын «Стоп таракан». Здавалася б, Міхаіла арыштавалі да выбараў ды яшчэ далі штраф і на гэтым можна было б спыніцца, але...
Жонка палітвязня Людзміла Чамурака паведаміла правабаронцам, што супраць яе таксама завялі адміністратыўную справу па артыкуле 9.4 адміністрацыйнага кодэксу «невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей». У міліцыі Людзьміле патлумачылі, што такая ж справа заведзена асобна і на Міхаіла.
Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў памеры 10 базавых велічыняў і можа стаць папярэдняй падставай для далейшага кантролю з боку сацыяльных службаў.