У панядзелак 17 жніўня на цэнтральнай плошчы горада зноў сабраліся людзі. У рабочы дзень людзей было трохі меньш — у пікавы момант людзей было парадку 300 чалавек. Пратэсты становяцца ўсё больш арганізаванымі. Столік з вадой, слодычамі і ежай, які на другі дзень выставіла маладзёжнае аб’яднанне «Звяз» цяпер абслугоўваецца цалкам новымі валанцёрамі, людзі самі скідваюцца на закупкі, або прывозяць бутэлькі і ежу. З навінак на плошчы: паўнавартасныя калонкі з музыкай, мегафон праз які цяпер пачынаюцца крычалкі і лозунгі.
Ад пачатку мітынга на плошчы з’явіўся праэкт рэзалюцыі, які мусяць прыняць удзельнікі мітынгаў. Яе раздалі людзям для азнаямлення, а пазней давераная асоба Ціханоўскай у Оршы Аляксандар Гапанькоў растлумачыў, што з ёй рабіць. Ён выступіў перад людзьмі з пастамента помніка Леніну. Аляксандар распавёў, што сёння (17 жніўня) яго запрасілі ў выканкам і прапанавалі сабраць некалькі чалавек для перамоваў. Гапанькоў адказаў, што некалькі дзён таму ў выканкам было адпраўлена ўсяго адно патрабаванне падпісанае амаль 500 удзельнікамі мітынгу. Патрабаванне было адно і цалкам выканальнае — выпусціць актывістаў затрыманых яшчэ да выбараў — на той момант у Аршанскім ІЧУ знаходзілася 5 чалавек са штабу Святланы Ціханоўскай, якім «накінулі» новыя суткі ўжо ў зняволенні. «Пра што з імі можна гаварыць, калі яны не выканалі ўсяго адно простае патрабаванне?!» — сказаў прысутным Гапанькоў. Тым не меньш, ён прапанаваў азнаёміцца з рэзалюцыяй і прыняць яе на акцыі
Такім чынам, быў абмаляваны сцэнар пратэстаў на аўторак: людзі выходзяць на плошчу зноў а
Працягваюцца і пратэста па-за цэнтральнай плошчы. Нам паведамляюць, што масавыя акцыя распачаліся ў Барані — тут парадку паўтара дзесятка маладых людзей, сярод якіх ёсць і ахвяры міліцэйскіх катаванняў — прайшлі па цэнтру горада з лозунгамі і сцягамі. Аўматмабілісты ўчынілі аўтапрабег па вуліцах Оршы на ўпрыгожанымі ў бела-чырвоныя колеры машынах. Правабаронцы распачалі штодзённыя прыёмы грамадзянаў. Яны адбываюцца па адрасе вул. Камсамольская 16, кв. 4. Прыём вядуць супольна ПЦ «вясна» і Беларускага хельсінскага камітэту пры падтрымцы новых валанцёраў. На прыёме можна атрымаць кансультацыі, скласці заявы аб катаванні і абскарджванні прысудаў. Атрымаць накіраванне на медычную дапамогу і псіхалагічную, а таксама атрымаць падказкі пра кампенсацыі штрафаў.