21:00

-1

6 м/с

968 гПа

00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

Орша, Палітыка

Пойдуць да выканкаму

18.08.2020 20:36

4697 праглядаў, 27 каментароў

Пратэстуючыя прынялі рэзалюцыю і 19 жніўня збіраюцца гаварыць з мясцовымі ўладамі. Як прахозілі пратэсты ў Оршы 18 жніўня.

Традыцыйна а 17-00 людзі сабраліся на цэнтральнай плошчы горада. Як і ў папярэдні рабочы дзень - у панядзелак - на плошчы сабралося парадку 300 чалавек, а па горадзе пайшоў аўтапрабег з упрыгожанымі ў бела-чырвоныя колеры аўтамабілямі. Некалькі дзесяткаў машын праехалі па ўсім горадзе.

Прынцыповае адрозненне ад папярэдніх акцый пратэста ў тым што цяпер пачаліся выступы людзей. Пасля 18-00 слова ўзяў Аляксандар Гапанькоў - давераная асоба святланы Ціханоўскай у Оршы - ён нагадаў, што дзень таму ўжо падымалася пытанне пра выказванне патрабаванняў мясцовым уладам, але на той момант у аршанскім ІЧУ яшчэ заставаліся сябры мясцовага штаба Святланы Ціханоўскай і ў такіх умовах перамовы не мелі сэнсу. Але сёння стала вядома, што ўсіх актывістаў вызвалілі і таму можна вярнуцца да прыняцца рэзалюцыі ўдзельнікаў сходу. Поўны тэкст рэзалюцыі будзе пазней апублікаваны на нашым сайце. Варта адзначыць, што працэдура прыняцца рэзалюцыі была вельмі дэмакратычная. Шмат паправак да рэзалюцыі прыйшла яшчэ да яе абмеркаванняя (праэкт рэзалюцыі раздаваўся за дзень да таго), а на плошчы кожнаму ахвотнаму даваўся мікрафон для абмеркавання кожнага пункта. У выніку такой супольнай працы і абмеркавання рэзалюцыя склала 7 пунктаў, якія тычацца як агульнапалітычнай сітуацыі ў краіне, так і мясцовай. Сабраўшыеся вызначылі 7 чалавек, якія раніцай мусяць перадаць рэзалюцыю ў выканкам.

Вечарам 19 жніўня людзі традыцыйна збяруцца на цэнтральнай плошчы а 17-00 і ў 18-00 пойдуць да выканкаму, каб атрымаць адказ чыноўнікаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пойдуць да выканкаму

Пратэстуючыя прынялі рэзалюцыю і 19 жніўня збіраюцца гаварыць з мясцовымі ўладамі. Як прахозілі пратэсты ў Оршы 18 жніўня.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение