Тэлевізійны вядучы, а цяпер бізнэсмэн, ураджэнец Оршы Іван Шульга вярнуўся ў Оршу спецыяльна для ўдзелу ў акцыях пратэсту
Іван прыйшоў на мітынг 17 жніўня з вялікім плакатам «Ищу работу на родном телеканале „Скиф“». Сваю пазіцыю ён патлумачыў на відэа, якое мы зараз вам прапаноўваем паглядзець.
Іван Шульга ў мінулым адзіны вядомы рэп-выканаўца з Оршы. Яго хіп-хоп гурт «Мутанты» быў адным з самых папулярных у краіне калі рэп яшчэ не быў у Беларусі настолькі папулярны як зараз. Сярод песняў гурта яшчэ ў канцы 90-х — пачатку 2000-х была і песня «Fuck off Президент». У 2006 годзе Іван арганізаваў першы і пакуль яшчэ адзіны рэп-фестываль у Оршы. Пасля сканчэння педагагічнага інстытута Іван стаў аператарам, ініцыятарам стварэння некаторых перадачаў і вядучым перадачаў на «Скіф». Пасля звальнення са «Скіфа» ён некаторы час працаваў на тэлеканале Белсат пры самым яго стварэнні і таксама быў ініцыятарам стварэння тэлеперадачаў, у прыватнасці «Аўтастопам па Еўропам» — перадача пра падарожжы. Зараз Шульга жыве не далёка ад Сочы, мае свой прыстойны бізнэс і сям’ю, але як толькі пабачыў, што ў Оршы людзі таксама выйшлі з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі і спынення жорсткасці з боку міліцыі, прыехаў у Оршу і таксама далучыўся да пратэстаў. Для нашага сайту проста на мітынгу Іван запісаў свой экспромтны відэа-зварот.
Падпішыся на навіны!
Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае
При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается
Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]