09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-1

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

21:00

-3

3 м/с

1005 гПа

Орша, Палітыка

Партызаны, партызаны — беларускіся сыны... (фота)

08.11.2020 19:49

4481 прагляд, 0 каментароў

Хаця ў Оршы даўно няма публічных акцыяў пратэсту, сучасныя партызаны працягваюць актыўна работаць

Сучасная партызанка яна такая: ніхто не пускае цягнікі пад адхон, не робіць засады на карнікаў. Сучасная партызанка яна ў палітычных графіці на шэрых сценах, ва ўлётках у паштовых скрынях і вывешаных сцягах. У Оршы партызанскі рух ідзе на поўніцу.

Асабліва актыўна партызаняць аршанцы на ўскрайках гораду. Так, у раёне Заходняй і Мясакамбіната рэгулярна з'яўляюцца графіці палітычнага зместу. На некаторых сценах пасля выбараў ўжо не меньш за 10 разоў з'яўляліся надпіы, якія праз дзень-два зафарбоўваюць, а яны праз некалькі дзён з'яўляюцца зноў. Уздоўж Дняпра ў раёне Раніцы Рэм.завода ёсць месцы дзе графіці яшчэ ні разу не былі замаляваныя, бо туды камуналныя службы ніколі не ходзяць.

Асобная тэма вывешванне бел-чырвона-белых сцягоў. Учора раніцай у суседнім Шклоўскім раёне побач з трасай Е95 быў заўважыны сцяг на лініі электраперадачаў. Сцяг з'явіўся, відавочна, ноччу не далёка ад самога Шклова на полі дзе правады ідуць паралельна дарозе.

На мінулых выходных сцяг нейкім чынам усталявалі ў вёсцы Смаляны проста на руінах замку "Белы Ковель". Гэты сцяг дакладна правісеў больш за суткі, бо здымаць яго трэба было з дапамогай пажарнай лесвіцы, а машыны на выспу замка пад'ехаць не могуць. Як у выніку сцяг знялі нам не вядома.

А сёння днём аб'явіліся і "вадзяныя партызаны". У прудзе не далёка ад медычнага коледжу і завода ПАК плаваў невялікі караблік са сцягам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Партызаны, партызаны — беларускіся сыны... (фота)

Хаця ў Оршы даўно няма публічных акцыяў пратэсту, сучасныя партызаны працягваюць актыўна работаць

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение