Нагадаем, што пасля смерці Рамана Бандарэнка ў Оршы таксама аднавілася пратэстна актыўнасць. Пакуль гэта не надта масавыя акцыі, прынамсі, не параўнаюцца з 16 жніўня, але сам факт ёсць. Так, 12 лістапада на цэтральнай плошчы з партрэтамі Бандарэнкі выйшла каля 15-20 чалавек. На наступны дзень за горадам з'явіўся народны мемарыял прысвечаны Раману і іншым ахвярам рэпрэсій.
У нядзелю, як і чакалася, ў Оршы адбыліся некаторыя пратэсты. Некалькі чалавек стварылі асобны мемарыял Бандарэнку на аршанскім Гарадзішчы. Асобна можна адзначыць адзіночнае шэсце са сцягам, якое распачалося ад Андрэеўшчыны і скончылася затрыманнем адзінага ўдзельніка ў раёне завода ПАК.