Па вялікім рахунку ў ліквідацыі аршанскай авіякампаніі няма нічога дзіўнага. Украінскі бізнэсмэн Багуслаеў ўвогуле меў вялікія планы на наш рэгіён і канкрэтна на Балабасаўскі завод з аэрадромам. Але вайна ва Ўкраіне абламала планы выйсці на расейскі рынак рамонту верталётаў. У выніку Багуслаеву давялося аддаць авіярамонтны завод зноў дзяржаве, зразумела, што зварочваючы свой беларускі бізнэс Багуслаеў не стаў асобна цягнуць авіякампанію.
У выніку эканамічны суд Віцебскай вобласці прызнаў кампанію банкротам і распачаў працэдуру ліквідацыі. Авікампанія мусіць быць цалкам ліквідавана да 1 траўня наступнага году.
Атрымалася, што аршанская авіякампанія засталася толькі на паперы, але пры гэтым паспела назапасіць рэальныя пазыкі ў памеры амаль 600 тысяч рублёў.