12:00

+9

3 м/с

984 гПа

15:00

+9

3 м/с

984 гПа

18:00

+8

3 м/с

985 гПа

21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

Орша, Спорт

Падпісалі і расейцы

20.12.2020 16:02

5539 праглядаў, 0 каментароў

23 прадстаўнікі хакейнага «Лакаматыва» падпісалі пралукашэнкаўскі ліст, у тым ліку небеларусы.

У беларускім спорце працягваюцца дыскусіі адносна ліста Фонду спартовай салідарнасці, дзе ўжо амаль 2000 чалавек патрабуюць новых выбараў і адстаўкі Лукашэнкі і праўладнага ліста, дзе больш за 4000 чалавек выказаліся ў падтрымку дзейнай улады. Аднак агульная колькасць падпісантаў апошняга звароту не павінна ўводзіць у зман — сярод падпісантаў журналісты знайшлі дзясяткі выдуманых прозвішчаў, а таксама чыноўнікаў, запісаных спартоўцамі, непаўналетніх грамадзян, якія не мелі права падпісваць ліст ад свайго імя, а таксама замежных грамадзян, якія выступаюць у Беларусі па кантракце і таксама не маюць права выказвацца ад імя беларускага народа.

Днямі 23 чалавекі, якія прадстаўляюць хакейны клуб «Лакаматыў» (Орша) падпісалі пралукашэнкаўскі зварот пра недапушчальнасць «палітыкі» ў спорце, асуджэннем Фонду спартовай салідарнасці, які названы «пседаарганізацыяй», і падтрымкай дзейнай улады. Праціўнікі пралукашэнкаўскага звароту, у сваю чаргу, называюць яго «падтрымкай катаванняў і забойтсваў мірных беларусаў». З «Лакаматыва» праўладны зварот падпісалі: дырэктар Аляксандр Зайцаў, галоўны трэнер Ігар Жылінскі, трэнер Аляксей Гіро, трэнер Іван Усенка, трэнер-аператар Валерый Раманаў, трэнер-механік Леанід Гусаў, трэнер-масажыст Ілля Чуянаў, трэнер Сяргей Домніч. Гульцы: Павел Курдзюк, Георгій Крышталь, Уладзіслаў Баркоўскі, Мікіта Тарлецкі, Ілля Пятроў, Андрэй Шыкуць, Артур Савіных, Аляксандр Сёмачкін, Міхаіл Прус, Андрэй Філічкін, Артур Гільманаў, Максім Мельнікаў, Вячаслаў Шарыпаў, Павел Пішчальнікаў, Ягор Гайнэтдзінаў.

Пры гэтым Курдзюк, Гільманаў, Гайнэтдзінаў, Мельнікаў, Пішчальнікаў і трэнер Жылінскі — не грамадзяне Беларусі, у іх пашпарты суседняй Расеі. Але яны падпісалі ліст, які зроблены нібыта «ад імя беларускай спартовай супольнасці».

Пры гэтым варта адзначыць, што хакеісты не звярнулі ўвагі на нядаўнія рэпрэсіі супраць клуба: былы дырэктар Яўген Мазура пазбавіўся пасады менавіта з-за палітычных поглядаў і падтрымку нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга Беларусі, а на сам клуб наклалі штраф за адсутнасць у некаторых хакеістаў рукі на сэрцы падчас гучання гімну. Штраф быў прызнаны абсурдным спартовымі журналістамі краіны. Акрамя таго, некалькі фанатаў аршанскага «Лакаматыва» падвергліся трафам і арыштам за паслявыбарчы час.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падпісалі і расейцы

23 прадстаўнікі хакейнага «Лакаматыва» падпісалі пралукашэнкаўскі ліст, у тым ліку небеларусы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение