00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі-2020. Студзень

31.12.2020 20:33

2514 праглядаў, 0 каментароў

Страйк таксістаў, феерверк у сябе, продаж кароў і «Вядзьмар» па-беларуску.

Што чытачы Orsha.eu найбольш глядзелі ў студзені? Традыцыйна, як і ў папярэднія гады, мы пачынаем падводзіць вынікі году. І пачынаем, вядома, з першага месяцу.

Самым чытаным артыкулам стаў матэрыял нашага сайту пра страйк таксоўшчыкаў з кампаніі «Яндэкс.Таксі». Здарэнне ў апошні дзень студзеня нібы паказала, што год будзе няпростым. Той выступ таксоўшчыкаў аказаўся адным з першых у чарадзе маніфестацый, праўда, накіраваны ён быў не супраць нелегітымнай улады, а супраць кіраўніцтва ўласнай кампаніі.

На Лёзненшчыне мужчына вырашыў праверыць непрацуючы феерверк і атрымаў залп у сябе.

У Талачынскім, Сенненскім і іншых раёнах высветлілася, што калгасных кароў прадавалі, каб пракарміцца самім. 2020 год яшчэ больш абвастрыў праблемы сяла, жабрацкія заробкі калгаснікаў, непрымальныя ўмовы ўтрымання жывёлы ў дзяржаўнай сельскай гаспадарцы і наяўнасць абяцанняў і шырокіх планаў на розныя «пяцігодкі» замест рэальных вынікаў з боку дзяржавы.

Пад покрывам ночы хтосьці скраў дызельнае паліва з машыны. Здавалася б, даволі звычайная навіна з крымінальнага свету выклікала ажыятаж сярод нашых чытачоў. Амаль 5 тысяч чалавек на дадзены момант прачыталі яе. Прычым здарэнне адбылося ў Талачынскім раёне — у студзені 2020 году большасць найпапулярнейшых навінаў на Аршанскім рэгіянальным партале была з наваколляў Оршы і суседніх рэгіёнаў, а не з самога горада. Гэтак адбываецца надзвычай рэдка.

Капітан міліцыі Сакалоў зляцеў з працы за шумны канфлікт у начным клубе «Баба-Яга», які адбыўся яшчэ ў 2019-м. За 2020 з працы звольняць яшчэ шмат міліцыянтаў, імаверна, праз палітычныя погляды. Шмат супрацоўнікаў звольняцца самі, пабачыўшы бясчынствы калег-сілавікоў у жніўні. Зрэшты, гэта ўжо не студзеньская тэма.

Ураджэнка Балбасава пераспявала хіт з серыялу «Вядзьмар» па-беларуску. Як звычайна, патрыятычныя сілы рабілі ўсе намаганні ў 2020-м, каб на людзей уплыў татальнай гвалтоўнай русіфікацыі быў меншым. Агучванне і пераспеў вядомых фільмаў, песень на беларускую мову — таксама важны этап, спроба паказаць, што беларуская мова такая ж сучасная, як і, напрыклад, ангельская. Яна не застаецца ў школе, і ён карыстаецца ўсё больш людзей навокал, вяртаючыся да каранёў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі-2020. Студзень

Страйк таксістаў, феерверк у сябе, продаж кароў і «Вядзьмар» па-беларуску.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение