У верасьні 2020 адной з найпапулярнейшых навін на нашым сайце стала інфармацыя аб чарговым пажары на заводзе "Савушкаў прадукт" у Оршы. Таксама чытачы актыўна адкрывалі матэрыял пра пажар на вуліцы Астроўскага ў самым цэнтры гораду.
У Оршы людзі працягвалі выступаць супраць фальсіфікацый на выбарах і бясчынстваў сілавікоў адносна людзей.
У пачатку праспекту Тэкстыльшчыкаў зрабілі «астравок бяспекі», які можна не заўважыць і разбіцца.
Па выкарыстанні беларускай мовы дома Аршанскі раён аказаўся самым зрусіфікаваным - толькі 3,9% чалавек падчас перапісу насельніцтва сказала, што размаўляюць дома па-беларуску. Такі сумны вынік палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі, якая ідзе на Аршаншчыне дзесяцігоддзямі. А як вядома, няведанне ці некарыстанне сваёй мовай - адна з галоўных пагроз незалежнасці краіны.