15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-1

3 м/с

1004 гПа

21:00

-2

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

5 м/с

1006 гПа

Рэгіён, Грамадства

Аршанца асудзяць за паляванне

06.03.2021 15:56

2339 праглядаў, 0 каментароў

Ён паспяхова папаляваў у суседнім Горацкім раёне

У канцы лютага ДАІ спыніла аршанца ў Горацкім раёне. Міліцыянты вырашылі праверыць ягоны аўтамабіль і выявілі ў салоне два паляўнічых карабіна. На ўсялякі выпадак праверылі і багажнік. А ў багажніку знайшлі плямы крыві. Стала зразумела, што гэта паляўнічы, які відавочна падбіў дзічыну. Хаця самога звера не было. Жывёлу знайшлі калі праехалі па маршруце аўтамабіля. Як выявілася, паляўнічы схаваў забітую ім касулю на збочыне дарогі.

У самога аршанца не было дазволу на паляванне. У сувязі з гэтым ужо зараз у яго канфіскаваныя аўтамабіль, два карабіна і пяць сцізорыкаў — усё што мела дачыненне, ці магло мець дачыненне да палявання. Забітую касулю следчыя ацанілі ў амаль 3,5 тысячы рублёў. Канфіскацыя — не адзінае пакаранне якое цяпер можа атрымаць аршанец. Незаконнае паляванне ў нас можа быць пакаранае пазбаўленнем волі на тры гады.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанца асудзяць за паляванне

Ён паспяхова папаляваў у суседнім Горацкім раёне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение