15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-2

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

03:00

-4

4 м/с

993 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Тры месяцы без заробку

07.03.2021 11:33

3703 прагляду, 0 каментароў

Работнікам прадпрыемства апошні раз выплочвалі заробак у снежні і тое часткова

Тое што ў сельскагаспадарчых арганзацыях краіны бываюць затрымкі заробка ў прынцыпе не сакрэт. З такім асабліва часта сутыкаюцца жыхары малых раёнаў. Але сяляне рэдка распавядаюць пра гэта. Дадзены выпадак не выключэнне ў затрымках заробку, але выключэнне ў тым, што знайшліся работнікі прадпрыемства якія ў адкрытую пра гэта распавялі.

Вялікі артыкул пра затрымку заробку ў гаспадарцы «Літусава» Сененскага раёна выйшаў на партале Tut.by. Першая хто асмелілася распавесці пра прабелму — мясцовая вартаўніца Ўладзіслава Равяка. Раней яна была даяркай на гэтым прадпрыемстве, але па стане здароўя мусіла перайсці на больш лёгкую пасаду. Хаця сказаць, што яна працуе лёгка складана — ахоўваць даводзіцца 12 аб’ектаў, працуе без выходных і святаў. А акрамя простага абыходу тэрыторыі начной варатўніцы даводзіцца даваць корм жывёле, прымаць начныя роды ды і іншае. За гэта яна мусіць атрымліваць 400 рублёў «бруднымі» — да выплаты ФСЗН, падатку і розных там прафсаюзных збораў. Але з ёй яшчэ не разлічыліся за снежань.

Некаторыя ў гаспадарцы атрымалі невялікія выплаты літаральна за тыдзень да публікацыі артыкула. Большасць атрымала частку заробка (каля 30%) у выглядзе харчоў з мясцовай крамы, якая дзяржаўная і адпаведна вельмі дарагая (чорны хлеб каштуе 1,70).

У выніку ва Ўладзіславы заблакавалі тэлебачанне, пагражаюць адключыць электрычнасць, расце запазычанасць па крэдытам, камуналцы і г.д. Самае кепскае, што не так даўно Ўладзіслава перанесла аперацыю, а цяпер не можа сабе дазваоліць набыць лекі.

Ейныя словы падцвердзіла і яшчэ адна супрацоўніца «Літусава» — Святлана. Ёй выжыць у такой сітуацыі дапамагаюць дзеці, якія пераводзяць час ад часу грошы на картку.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Тры месяцы без заробку

Работнікам прадпрыемства апошні раз выплочвалі заробак у снежні і тое часткова

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение