У Оршы крамы, якія пазіцыянуюць сябе як крамы фіксаваных коштаў (хаця канцэпцыя гэтая ўжо збітая) сталі звычайнай справай. А для невялікага гарадка Барань адкрыццё кожнай новай, тым больш сеткавай, крамы - значная падзея.
Перад выходнымі тут на вуліцы Камсамольскай адчынілася крама сеткі "Три цены". Крама заняла ўвесь другі паверх гэтага "гандлёвага цэнтра", але ўваход у краму сціпла размесціўся з тарца будынка. Гэтая сетка даўно ўжо збіла сваю канцэпцыю трох фіксаваных коштаў, але тавары тут сапраўды танней чым у крамах крокавай даступнасці. Акрамя прамысловых тавараў для дому, крама прапаноўвае і харчовыя тавары. Праўда ў гэтым жа доме знаходзіцца крама сеткі "Капеечка", якая пазіцыянуе сябе як харчовы дыскаўнтэр. Цікава хто з іх пражыве даўжэй.