Сёння ў сеціва з'явіўся і актыўна распаўсюдзіўся дакумант Міністэрства сельскай гаспадаркі з грыфам для службавага карыстання. Паводле яго ад пачатку года ў Беларусі зафіксавана 89 выпадкаў афрыканскай чумы свіней, а таксама 7 успышак птушына грыпу. І калі ў большасці выпадку чума свіней зафіксавана ў дзікай прыродзе і ў прыватных падворках, то птушыны грып зафіксаваны ў дзяржаўных гаспадарках. Сярод іншых у спісе дзе была выяўлена птушыная хвароба ўзгадваецца Аршанская птушкафабрыка і пралпрыемства "Александрыйскае" Шклоўскага раёну.
Акрамя таго па шэрагу прадпрыемствах прыводзяцца саноўныя парушэнні, якія спрыяюць распаўсюджанню хваробаў. У спісе "парушальнікаў" прысутнічаюць "Александрыйскае" і "Стараселле", якое таксама знаходзіцца ў суседнім Шклоўскім раёне. Вось некалькі парушэнняў: не забяспечаны кантроль аб забароне ўтрымання свіней у асабістых гаспадарках грамадзян у буфернай зоне - два кіламетры ад свінакомплексу, дапускаецца перасячэнне шляхоў перасячэння трупаў жывёлаў ды іншых біялагічных адкідаў з шляхамі перамяшчэння жывёлаў і харчу, не выключаецца пранікненне пабочных асобаў і жывёлаў на тэрыторыю аб'ектаў, ды інш.
такса ў лік парушальнікаў патрапіла гаспадарка "Пастушкі" па вырошчванні бройлераў. Як напісана ў дакуманце, сюды таксама могуць патрапіць пабочныя асобы і не праводзіцца прафілактычная дэзыінфекцыя.