03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-2

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

7 м/с

1006 гПа

15:00

+0

7 м/с

1004 гПа

Рэгіён, Грамадства

Апошняе на продаж

14.09.2021 13:18

2328 праглядаў, 1 каментар

У Лёзненскім раёне на аўкцыён выстаўлена ўсё што засталося ад сядзібы памешчыка

Будынак які выстаўляецца на продаж - гэта ляднік, адзінае што засталося ад сядзібы ў Адаменках. Сама сядзіба была канфіскавана ў 1917 годзе і не перажыла камуністаў. Але і сам ляднік выглядае шыкоўна - тады ўмелі будаваць з густам. Першапачаткова ляднік як і сядзіба належыла Аляксандру Шыбека - паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска", але потым ён прайграў яе ў карты і маёмасць перайшла да Мікалая Хлюсціна ў якога і была канфіскаваная.

Ляднік прадаецца за адну базавую велічыню - 29 рублёў. Пры гэтым ёсць умова, што напрацягу трох гадоў дом мусіць пачаць выкарыстоўвацца ў камерцыйных мэтах. Праўда дамова дазваляе яго знесці, што было б шкада.

Ляднік - гэта дарэвалюцыйная лядоўня. Тут дзякуючы падвалам падтрымлівалася адносна халодная тэмпература і захоўваліся прадукты і лёд, які назапашваўся зімой і мог прытрымацца ў цвёрдым стане ўвесь год. Сёння такія будынкі рэдкасць. Хаця ў самой Оршы захавалася як мінімум два ледніка ў даволі харошым стане, абодва яны знаходзяцца на Заходняй.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Апошняе на продаж

У Лёзненскім раёне на аўкцыён выстаўлена ўсё што засталося ад сядзібы памешчыка

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение