На шэты раз паведамляецца, што мужчына 1946 года нараджэння заблукаў у лесе каля вёскі Шчытоўка Сененскага раёна. Вёска гэтая знаходзіцца паміж новай і старой Віцебскай трасай амаль на мяжы Сененскага і Лёзненскага раёнаў. Менавіта таму на пошукі выправіліся ратавальнікі Лёзненшчыны. Мужчына ратавальнікам пазваніў сам і таму з можна было звязацца. Але падаваемыя з дарогі сігналы ён не чуў. Улічваючы, што ўжо вечарэла, а гукавыя сігналы не дапамагалі, ратавальнікі самі вырушылі ў лес.
Толькі такім чынам 75-гадовага грыбніка ўдалося знайсці, медычная дапамога яму не спатрэбілася.