Паводле "Віцебскаблмаёмасць" афіцыйная назва аб'екта: пашырэнне піянерскага лагера-базы "Лянок". Ён выстаўляўся на продаж ужо 14-ы раз запар і да гэтае пары пакупніка не знаходзіў. На гэты раз за больш чым 51.000 рублёў яго купіў прадпрымальнік з Польшы, які плануе за два гады пераўтварыць гэтую развалюху ў турыстычную базу.
У лот уваходзілі: гатэльны корпус на 20 месцаў, жылы дом на 12 кватэраў, даволі вялікі клуб з рэстаранам на 100 месцаў, аздараўленчы корпус, прыёмная медычнага корпуса, спальны корпус на 60 месцаў, яшчэ адзін на 40, гаспадарчы корпус і нейкае абсталяванне.