09:00

+10

5 м/с

992 гПа

12:00

+10

6 м/с

990 гПа

15:00

+9

7 м/с

987 гПа

18:00

+9

6 м/с

986 гПа

21:00

+9

4 м/с

985 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Дубровеншчына таксама вымірае

15.10.2021 16:28

2478 праглядаў, 0 каментароў

За апошнія 7 гадоў колькасць насельніцтва ў Дубровенскім раёне зменьшылася больш чым на паўтары тысячы. І іншая статыстыка...

Ва ўсім Дубровенскім раёне ў 2020 годзе — па нядаўна апублікаванай статыстыцы Белстата — пражывала 14.063 чалавекі. Гэта з удікам таго, што яшчэ ў 2013 тут жыло 15.772 чалавекі, а ў мінулым годзе 14.415. Насельніцтва ў працаздольным узросце 7.628 чалавек, але занятых з іх 6.323.

Заробак у гэтым суседнім раёне таксама адносна малы. Тут людзі атрымліваюць толькі 86,9 ад узроўню заробку па вобласці.

Раён гэты пераважна сельскагаспадарчы — таму і бедны — але вялікіх зменаў за год не адбылося. Нават адбыўся невялічкі рост у 2020 годзе адносна 2021. Рост адбыўся па збору зернавых і зернабабовых, але ён не такі ўжо і вялікі — 102,7%. Затое бульбы дубровенцы накапалі ў разы меньш: у 2019 годзе 28 тон, а ў 2020 толькі 9. Ураджайнасць бульбы пры гэтым таксама ўпала з 100 цэнтнераў з гектараў да 23 цэнтнераў.

З іншых важных лічбаў, якія прыводзяцца Белстатам па Дубровенскім раёне: да 55,1% ад узроўню 2019 упаў тавараабарот у галіне грамадскага харчавання, але таваабарота адбылося па ўсёй краіне, проста ў Дуброўна яно больш заўважнае.

Найбольш рэзкія падзенні адбыліся ў сферы фінансаў. Экспарт тавараў за мяжу у 2019 годзе складаў больш за 12 мільёнаў даляраў, а ў 2020 не дацягнуў і 3 мільёнаў даляраў. Па экспарту паслугаў падзенне склала яшчэ больш.

Зразумела, што такая сітуацыя паўплывала і на стан арганізацый. Хаця чысты даход усіх дубровенскіх арганізацый быў у 2020 станоўчы — 700.000 рублёў на ўсіх (што не так і кепска, бо ў 2019 і 2018 яны былі стратныя), але рэнтабельнасць іх мінусавая.

Велізарнае падзенне паказалі замежныя інвестыцыі. Напрыклад прамыя інвестыцыі зменьшыліся з 626 тысяч даляроў да 82 тысяч.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дубровеншчына таксама вымірае

За апошнія 7 гадоў колькасць насельніцтва ў Дубровенскім раёне зменьшылася больш чым на паўтары тысячы. І іншая статыстыка...

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение