00:00

+8

2 м/с

997 гПа

03:00

+7

2 м/с

998 гПа

06:00

+6

4 м/с

999 гПа

09:00

+6

4 м/с

1001 гПа

12:00

+7

5 м/с

1003 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Не кепскія паказчыкі Талачыншчыны

16.10.2021 20:01

2292 прагляду, 0 каментароў

Статыстыка Белстата за 2020 год па Талачыншчыне

Пасля таго як мы апублікавалі дадзеныя па асноўных паказчыках Дубровенскага і Аршанскага раёнаў, можна было б патрапіць у дыпрэсію. Але Талачыншчына на іх фоне выглядае даволі не кепска.

Нажаль тут таксама змяньшаецца колькасць насельніцтва. За год (з 2019 па 2020) Талачынскі раён зменьшыўся амаль на 600 чалавек, а за апошнія 7 гадоў амаль на 3.000 чалавек. Насельніцтва ў працаздольным узросце — 12.385 чалавек, а занятых працай 9.706. Гэта прыблізна як і ў Аршанскім і Дубровенскім раёне — 25% насельніцтва не занята ў эканоміцы, але афіцыйнае безпрацоўе меньш за 1%.

Заробкі ў Талачынскім раёне таксама не дацягваюць нават да абласнога сярэдняга заробку — 92,9% ад абласнога ўзроўню, але гэта больш чым у Дубровенскім раёне.

Аптымістычныя дадзеныя паказвае статыстыка ў прамысловасці. Калі ў 2019 годзе прамысловасць дала толькі 855,7% ад вытворчасці 2018 года, то ў 2020 годзе паказала 115%, то бок вярнула свяе паказчыкі на ўзровень 2018 годзе. Улічваючы падзенне па ўсіх іншых рэгіёнах, то гэта не кепскія лічбы. Настолькі не кепскія, што цяпер Талачынскі раён дае 1% прамысловай вытворчасці ад усёй вытворчасці вобласці. Толькі зразумець за кошт чаго адбыўся рост калі разглядзець па катэгорыях цяжка. Невялікі рост адбыўся ў вытворчасці сыроў, зусім малы ў вытворчасці трубаў, амаль на 10% (улічваючы падзенне ў 2018 гэта мала на што ўплывае) вырасла вытворчасць бітумных сумясяў і на 2 штукі вырасла выточасць экскаватараў. Магчыма, што ў сукупнасці гэтых усіх тавараў і хаваецца гэты прамысловы рост. Але ж ёсць і падзенні: вытворчасць напояў (Талачынскія чарніла і іншыя напоі) упала з 211 тысяч дал да 130. А вытворчасць касілак з 500 да 222 штук. То бок, рост мы бачым не вялікі затое ў розных катэгорыях, а падзенн і вельмі рэзкія.

Не надта заўважнае падзенне адбылося ў сферы грамадскага харчаванне. Калі ў іншых раёнах гэта былі вельмі прынцыповыя падзенні, то тут падзенне адбылося ўсяго да 84,9% адносна 2019 года. У параўнанні з Дубровенскім і Аршанскім раёнамі гэта не шмат. Але варта звярнуць увагу на тое, што падзенне ў гэтай сферы ў Талачынскім раёне адбываецца на працягу апошніх чатырох гадоў. Таму на гэтае падзенне каранавірус прынцыпова не паўплываў — усё як падала, так і працягвае падаць з той жа хуткасцю.

Значна вырас экспарт. Праўда ён і да таго быў не вялікі. Толькі 0,25% ад агульнаабласнога экспарту. Затое ў раёне не шмат стратных прадпрыемстваў — усяго тольк 13,8% што хаця і кепска, але не так кепска як у іншых рэгіёнах.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не кепскія паказчыкі Талачыншчыны

Статыстыка Белстата за 2020 год па Талачыншчыне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение