На днях у Сенненскім раёне прызначаны новы галоўны доктар раёна - ім стала маладая загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення Крысціна Гарчынская. Варта адзначыць, што і ейны папярэднік - Андрэй Какойчанка таксама быў вельмі малады як для такой адказнай пасады. У канцы мінулага года яму было толькі 30-гадоў, што для беларускіх чыноўнікаў не характэрны ўзрост.
На гэтым фотаздымку апублікаваным у мінулым годзе рэспбліканскай газетай "Звязда" цяпер ужо былы галоўны ўрач і яго пераемніца разам. Артыкул у характэрнай для дзяржаўнай прэсы аптымістычнай манеры распавядаў у тым ліку і пра тое як ідзе капітальны рамонт мясцовай бальніцы, але на сёння вядома, што ўвод у эксплуатацыю бальніцы яшчэ не скончаны. Запускаць бальніцу давядзецца ўжо новай начальніцы.