Хатняя хімія - даволі лёгкае пакаранне ў параўнанні з тым як па гэтых жа артыкулах каралі іншых людзей у 2020 і 2021 гадах.
Суд адбыўся ў дзень Чарнобыльскай трагедыі - 26 красавіка. Мужчына значна раней выставіў каментары ў адным з каналаў у тэлеграме ў дачыненні да Лукашэнкі і Караева. Следства палічыла, што каментары мелі абразлівы характар. На судзе пракурор запрасіў за абразу прэзідэнта 2 гады паўнавартаснай хіміі, а за абразу Караева тры гады хатняй хіміі. Але справа ў тым, што ў падсуднага Андрэя Антаневіча непрацаздольная жонка і непаўнагадовы дзіцёнак і з такім наборам ён застаецца адзіным кармільцам у сям'і.
Таму суддзя Дзмітрый Разумовіч пакараў Андрэя трыма гадамі, але хіміі хатняй. Трэба адзначыць, што асуджаныя да хатняй хіміі з-за таго, што застаюцца дома не атрымліваюць статуса палітвязня.