У пятніцу 6 мая праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі адразу 30 чалавек. Сярод вялікай партыі новых палітычных трое жыхары нашага рэгіёна.
Арцём Ляшнеўскі - жыхар Барані, якога асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады і прыгаварылі да "хіміі". На мінулым тыдні ён паехаў адбываць сваё пакаранне ў Ваўкавыск.
Двое другіх - аршанцы Дзмітрый Матусевіч і Вячаслаў Лютынскі, якія са студзеня чакаюць суда ў Віцебскім СІЗА за тое, што спрабавалі спаліць маленькі чырвона-зялёны сцяжок.
На фота: Дзмітрый Матусевіч