09:00

+8

5 м/с

992 гПа

12:00

+10

6 м/с

990 гПа

15:00

+9

7 м/с

987 гПа

18:00

+9

6 м/с

986 гПа

21:00

+9

4 м/с

985 гПа

Орша, Палітыка

Засудзяць сёння

10.06.2022 15:29

1412 праглядаў, 0 каментароў

Адначасова ў Оршы і Дуброўна адбываюцца палітычна матываваныя суды

У Оршы сёння нарэшце судзяць Вячаслава Лютынскага і Дзмітрыя Матусевіча. Хлопцаў затрымалі яшчэ ў студзені за спробу спаліць дзяржаўны сцяг і чатыры з паловай месяцы яны былі на віцебскім ІЧУ ў чаканні суда. Суд распачаўся а 10-00, а пазней быў абвешчаны перапынак да 14-30. Пасля перапынку ў судзе павінны распачацца спрэчкі бакоў.

Другі суд адбываецца ў Дуброўна. Там за клевету судзяць Сяргея Гутарэнка. Падрабязнасці яго справы нам пакуль не ведомыя акрамя таго, што гэта таксама тычыцца сітуацыі вакол выбараў і рэпрэсіяў. Тут суд распачаўся раніцай і быў абвешчаны перапынак да 14-00. Падобна, што ў абодвух выпадках прысуды будуць вынесеныя ўжо сёння.

Нарэшце нам сталі вядомыя вынікі суда над Аляксандрам Несцеравым. Нагадаем, што суд над ім адбыўся 31 траўня па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады. Наколькі нам стала вядома, яшчэ да выбараў ён абразіў двух міліцыянтаў з Маладзечная - такая была яго рэакцыя на бойку паміж міліцыянтамі і ўдзельнікамі перадвыбарчага мерапрыемства. Тады пад час патасоўкі міліцыянт дастаў пісталет. Суддзя Кохава, якой найчасцей аддаюць зараз палітычныя справы асудзіла Несцерава на 2,5 гады "хіміі".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Засудзяць сёння

Адначасова ў Оршы і Дуброўна адбываюцца палітычна матываваныя суды

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение