Міністэрства унутраных справаў выдала чарговы спіс экстрэмісцкіх фармаванняў у Беларусі. Адно з іх аршанскае. Гаворка ідзе пра тэлеграм-канал "Орша 97%". Гэты канал з'явіўся ў 2020 годзе і хутка стаў вельмі папулярным, пры гэтым аб'яднаў менавіта аршанцаў і жыхароў суседніх раёнаў. Гэта важна падкрэсліць, бо калі ўлада спрабавала ствараць аналагічныя чаты сваіх прыхільнікаў, то там каля паловы ўдзельнікаў былі з Расіі.
"Орша 97%" ужо называўся экстрэмісцкім каналам, але цяпер ён прызнаны экстржэмісцкім фармаваннем - то бок арганізацыяй, якая аб'ядноўвае людзей. Розніца ў тым, што цяпер за мадэрацыю канала і напісанне пастоў туды можна атрымаць крымінальны пераслед.