У паўфінальным матчы Кубку Віцебскай вобласці паміж аршанскімі клубамі «Дарожнік» і ДзЮСШ «Ворша» была зафіксаваная перамога першых — 2:0. Галы забілі Джон Абівія і Арцём Сьляцкі. Сустрэча адбылася ў Барані і сабрала аўдыторыю ў 60 чалавек, згодна з афіцыйным пратаколам. Капітаны кмнд — «Даарожнік» Ігр Івулін і ДзЮСШ «Воршы» Віталь Данілкоў у свой час доўга гулялі разам на ўсебеларускім узроўні з ФК «Ворша».
Цяпер пераможцаў чакае фінальны матч з віцебскім «Газавіком», які перагуляў «Мёры» з лікам 1:0. Летась газавікі ўжо бралі трафей і агулам лічацца адным з вядучых клубаў вобласці апошнія гады.