Футбалісты «Воршы», нягледзячы на гульню ў меншасці пасля выдалення ў сваім складзе на 69-й хвіліне, здолелі ўтрымаць нічыйны вынік у сустрэчы з «Лідай» у 17-м туры Першай лігі. Два мячы ў сіня-белых правёў Уладзіслаў Кабачэўскі, які ўвесну вярнуўся ў Беларусь з чэмпіянату Таджыкістану і працягнуў выступленні ва ўжо знаёмай Воршы. Нічыя 2:2.
Цяпер аршанцы захоўваюць 8-е месца ў турнірнай табліцы, але да 7-га, якое займае гомельскі "Лакаматыў", ужо 9 пунктаў адставання, што фактычна робіць магчымасць падняцця каманды ў сямёрку найлепшых нерэальнай. Наступны матч каманда правядзе ў Наваполацку супраць «Нафтана». Ён пройдзе 11 верасня і пачнецца а 15-й гадзіне.
Тым часам ДзЮСШ-Ворша ў Другой лізе саступіла 0:2 віцебскаму «Газавіку» і пазбавілася ўсіх шанцаў на выхад у фінальны турнір дывізіёну.